Бетховен у гасцях у Коласа

12.10.2011 / 16:38

15 кастрычніка, а 18-й гадзіне Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа запрашае ўсіх прыхільнікаў класічнай музыкі на канцэрт сапраўднага фартэпіяннага мастацтва. У выкананні майстроў з Санкт-Пецярбурга — Сямёна Дзянісава і Дзмітрыя Зубава — прагучаць творы Л. ван Бетховена, Ф. Шапэна, Ф. Мендэльсона.

У рамках вечара адбудзецца прэзентацыя пераклада на рускую мову кнігі Карла Чэрні «Пра вернае выкананне ўсіх фартэпіянных твораў Бетховена» (1842)

Кошт уваходнага білета: 20.000

Тэлефон для даведак: 284 19 40

nn.by