Лідара «Ляпісаў» выклікаюць у пракуратуру
БелПартызан: Яго хочуць пакараць за смелыя выказванні супраць улады.
13.10.2011 / 13:05
Як стала вядома, лідара культавага беларускага гурту «Ляпіс Трубяцкі» Сяргея Міхалка выклікаюць у пракуратуру. Як мяркуе сайт «Беларускі партызан», грунтуючыся на свае крыніцы інфармацыі, супраць яго ў Беларусі заведзена справа. Яго хочуць пакараць за смелыя выказванні супраць улады.
Справа заведзена пракуратурай Цэнтральнага раёна Мінска, па месцы жыхарства музыкі. Яго хочуць абвінаваціць у абразе Лукашэнкі.
Сам музыка зараз знаходзіцца на гастролях у Расіі і пакуль адмаўляецца ад разгорнутых каментароў. «Я не ведаю падрабязнасцяў. Сапраўды, дадому прынеслі позву з патрабаваннем з’явіцца на допыт у пракуратуру. Позву пакінулі маці, якая ў гэты момант была дома. Буду ў Мінску — разбяромся», — сказаў «Беларускаму партызану» Сяргей Міхалок.
Нядаўна Міхалок даў некалькі скандальных інтэрв’ю, якія і выклікалі нянавісць беларускіх уладаў. «Ніякі ён не прэзідэнт. Ён сабраў вакол сябе „чорныя“ брыгады і зладзіў генацыд беларускага народа. (…) Гэта чалавек, які ненавідзіць свой народ і ў лепшым выпадку заслугоўвае справядлівага суду…», — лідар «Ляпісаў» ў інтэрв’ю