Беларусы пачнуць піць больш малдаўскага

14.10.2011 / 13:11

Беларусь і Малдова дамовіліся аб павелічэнні аб’ёмаў паставак на беларускі рынак малдаўскай сельскагаспадарчай прадукцыі, прадуктаў харчавання і віна.

Як расказалі ў Мінсельгасхарчы Малдовы, дамоўленасць дасягнута на сустрэчы ў Кішынёве намесніка міністра сельскай гаспадаркі Беларусі Васіля Паўлоўскага з міністрам сельскай гаспадаркі і харчовай прамысловасці Малдовы Васілём Бумакавым, якая адбылася ў ходзе пасяджэння міжурадавай беларуска-малдаўскай камісіі па гандлёва-эканамічнаму супрацоўніцтву.

На сустрэчы разгледжаны розныя аспекты двухбаковага супрацоўніцтва ў сферы АПК, дасягнута дамоўленасць аб пашырэнні ўзаемадзеяння, у прыватнасці, па зборцы ў Кішынёве садова-вінаградарскай мадыфікацыі трактара «Беларус» у супрацоўніцтве са Смаргонскім агрэгатным заводам, які ўваходзяць у ВА «МТЗ», і малдаўскай кампаніяй «Аграферматэх»