Спецназавец прастрэліў сабе галаву, але застаўся жывы

14.10.2011 / 15:46

У Ніжагародскай вобласці (Расія) супрацоўнік АМАПа стрэліў сабе ў галаву, імітуючы кадр з баевіка.

«Ён рызыкоўна зняў пісталет з засцерагальніка, цэліўся спачатку ў столь, потым паднёс зброю да сябе — і пачуўся стрэл. Распавядаючы аб труках, якія бачыў у галівудскіх фільмах, загуляўся, націснуўшы на курок», — кажуць калегі пацярпелага.

Інцыдэнт адбыўся падчас «падпрацоўкі» АМАПаўца; 27-гадовы супрацоўнік падзарабляў на ахоўным прадпрыемстве у Багародску Ніжагародскай вобласці.

У вельмі цяжкім стане пацярпелага даставілі ў больніцу. Па словах лекараў, «куля ўвайшла ў вобласць падбародка і выйшла навылёт праз вока».