У Беларусь прыбыла дэлегацыя НАТО

18.10.2011 / 10:12

У межах удзелу Беларусі ў праграме НАТО «Партнёрства дзеля міру» ў краіну прыбыла дэлегацыя ўпраўлення міжнароднага супрацоўніцтва штаба Стратэгічнага камандавання НАТО па аперацыях для правядзення кансультацый па Канцэпцыі аператыўнага патэнцыялу.

Як паведаміла прэс-служба Міністэрства абароны Беларусі, мэта візіту — азнаямленне зацікаўленых рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання з Канцэпцыяй аператыўнага патэнцыялу і абмеркаванне перспектыў далучэння краіны да канцэпцыі.