Рэкорд: У Мілан паехалі 500 заўзятараў БАТЭ

Падтрымаць беларускі клуб у Лізе чэмпіёнаў скіраваліся таксама фаны з Польшчы, Чэхіі, Нямеччыны.

18.10.2011 / 10:28

Чакаецца, што ў сераду «жоўта-сіняя» тарсіда паб’е ўсе ранейшыя ўласныя рэкорды наведвальнасці матчаў у далёкім замежжы. Як распавёў намеснік генеральнага дырэктара ФК БАТЭ па маркетынгу і сувязях з грамадскасцю Віктар Хадасевіч, курс на Мілан ўзялі чатыры аўтобусы, у тым ліку адзін двухпавярховы. Акрамя таго, да «Сан-Сіра» маюць намер дабрацца яшчэ прыкладна трыста заўзятараў не толькі з Беларусі, але і з Польшчы, Чэхіі, Італіі і Швейцарыі.

Такім чынам, агульная колькасць прыхільнікаў барысаўчан на заўтрашнім матчы 3-га тура групавой стадыі Лігі чэмпіёнаў складзе каля 500 чалавек, паведамляе афіцыйны сайт беларускага клуба, які сам сёння чартэрам вылятае ў паўночную сталіцу Італіі.

Матч 3-га тура групавога раўнду Лігі чэмпіёнаў «Мілан» — БАТЭ пройдзе ў сераду, 19 кастрычніка ў Італіі (пачатак у 21:45).

Адбылыя матчы

13 верасня:

«Вікторыя» — БАТЭ — 1:1, Барселона — Мілан — 2:2.

28 верасня

БАТЭ — Барселона — 0:5, Мілан — Вікторыя — 2:0.

Пасля 2-х тураў: Барселона, Мілан — 4, БАТЭ, Вікторыя — 1.

Будучыя матчы

19 кастрычніка:

Мілан — БАТЭ, Барселона — Вікторыя.

1 лістапада:

БАТЭ — Мілан, Вікторыя — Барселона.

23 лістапада:

БАТЭ — Вікторыя, Мілан — Барселона,

6 снежня:

Барселона — БАТЭ, Вікторыя — Мілан.

nn.by