Прыўкрасны гэты свет: Мінская студэнтка лічыла знікненне вялікай сумы грошай і ноўтбука выхадкамі дамавіка
Зараз дамавіку пагражае да чатырох гадоў зняволення.
18.10.2011 / 10:48
Дамавы, ілюстрацыйнае фота.
Мінская студэнтка палічыла знікненне 600 тыс. рублёў, 1,3 тыс. даляраў, 400 еўра і ноўтбука са сваёй кватэры выхадкамі дамавіка, паведаміў
У той жа час частым госцем у кватэры дзяўчыны стаў
Невядома, як доўга яшчэ «нячыстая сіла» жыла б за кошт студэнткі, калі б бацькі дзяўчыны не параілі той заявіць пра прапажу грошай у міліцыю.
Праваахоўнікі высветлілі, што не казачны персанаж, а менавіта новы знаёмы «сваволіў» у кватэры. Хлопец дакладна ведаў, дзе захоўваюцца зберажэнні студэнткі і прысабечваў іх. Зараз у дачыненні да яго распачата крымінальная справа за крадзеж.
«Дамавіку» пагражае да чатырох гадоў пазбаўлення свабоды.