ГП супраць МЮ
18 кастрычніка Вярхоўны суд пачне разглядаць пазоў кампаніі "Гавары праўду" супраць Міністэрства юстыцыі.
18.10.2011 / 10:54
«Гавары праўду» аспрэчвае рашэнне Мін’юста не рэгістраваць арганізацыю.
Раней прадстаўнік ГП Сяргей Вазняк заяўляў, што Мін’юст не меў законных падставаў не рэгістраваць арганізацыю:
«Мы знайшлі юрыдычны адрас для арганізацыі, прадставілі гарантыйны ліст уласніка, што той гатовы нам даць памяшканне. А Мін’юст палічыў, што акрамя гарантыйнага ліста, мы павінныя прадставіць яшчэ стос дакумэнтаў. Але ў законе не пісана пра гэта. У законе напісана, што прадстаўляецца дакумент. Там нават у адзіночным ліку напісана — „дакумент, які пацвярджае наяўнасць юрыдычнага адраса“. І мы лічым, што гарантыйны ліст з’яўляцца такім дакументам. Яны напісалі ў сваім рашэнні, што гэты недахоп немагчыма выправіць. Гэта поўная лухта, бо такую хібу лёгка выправіць».
Міністэрства юстыцыі адмовілася рэгістраваць кампанію «Гавары праўду» ў жніўні.