У Твітары разгарнулася барацьба «за Беларусь»
18.10.2011 / 11:16
Беларуская карыстальніца сэрвісу мікраблогаў «Твітар» Дар’я Бароўская абвясціла «вайну» расійскімінтэрнэт-СМІ і заклікае іх называць нашую краіну правільна — Беларусь, а не «Белоруссия».
Аднак пакуль баявыя дзеянні маюць поспех толькі ў Твітары — афіцыйныя рэсурсы не хочуць перавыхоўвацца. Пра свае метады барацьбы «за Беларусь» — пугай і пернікам — Дар’я расказала «Беларускім навінам».
Цяпер @Darianova ў самым пачатку сваёй барацьбы, і яе адзінай ахвярай пакуль стала
Звычка @lentaruofficial называць нашую краіну Беларуссю, паводле словаў Дар’і Бароўскай, выклікала абурэнне ў вялікай колькасці карыстальнікаў Твітара. «Перыядычна ім пісалі і прасілі называць краіну правільна, аднак lenta.ru на гэта ніяк не рэагавала», — кажа Дар’я.
Пасля чарговай згадкі «Белорусии» яна напісала рэдакцыі паведамленне, у якім паабяцала даслаць кожнаму рэдактару па паштоўцы,калі @lentaruofficial пачне называць нашую краіну Беларуссю. Гэтым разам рэдактары прыслухаліся і даслалі Дар’і паведамленне з правільным напісаннем назвы нашай краіны.
«Высветлілася, што ў іх працуе 22 рэдактары, якім я адправіла па паштоўцы. Кожную з іх я індывідуальна падпісала і наляпіла раздрукоўку з афіцыйнага расійскага класіфікатара краін свету, дзе было напісана, што наша краіна называецца Рэспубліка Беларусь (скарочана — Беларусь). Паштоўкі ішлі тыдні тры, а калі прыйшлі, я пачала атрымліваць у Твітары шмат адказаў. Першы прыйшоў ад афіцыйнага акаўнта lenta.ru, потым пачалі прыходзіць паведамленні ад рэдактараў. Яны былі здзіўленыя, таму што не чакалі, што кожны з іх атрымае па паштоўцы, і пасля гэтага я стала заўважаць, што хоць і не ў 100% выпадкаў, але ў 95% яны называюць нашую краіну правільна. На жаль, на сайце яны
«Не магу сказаць, што гэта была барацьба, хутчэй крык душы. Цяпер у мяне ў планах зрабіць тое ж самае з тэхпадтрымкай самога Твітара, таму што яны з красавіка ў опцыі location вызначаюць Беларусь як Расію»,— кажа яна.
Аднак Дар’я не першая, хто звярнуў увагу на гэтую промах Твітара. Як выявілася, беларуская
Як расказаў naviny.by дызайнер Васіль Андрэеў (@AndreyevIcom), сутнасць праблемы заключаецца ў тым, што з красавіка ўсе пасты карыстальнікаў, у якіх уключаная опцыя ўказання месцазнаходжання, маркіруюцца Твітарам як sent from Russia (дасланыя з Расіі), хоць насамрэч адпраўнік знаходзіцца ў Беларусі.
У траўні Васіль даслаў некалькі паведамленняў у тэхпадтрымку Твітара, у якіх цікавіўся, чаму яны пішуць, што пасты былі адпраўленыя з Расіі, калі насамрэч іх аўтар знаходзіцца ў Беларусі. З тэхпадтрымкі прыйшоў толькі сухі адказ робата, які ніяк не паўплываў на сітуацыю.
Пазней аналагічныя пытанні ў тэхпадтрымку пачалі дасылаць іншыя карыстальнікі, але тэхпадтрымка на іх не адрэагавала.
Каля трох тыдняў таму Васіль Андрэеў напісаў адміністрацыі Твітара вялікі афіцыйны ліст, у якім заявіў, што выключэнне Беларусі з геалакацыі робіцца ўжо палітычным пытаннем. «Я працаваў за мяжой, ведаю, што трэба ставіць дакладныя даты, таму напісаў, што яны павінныя адказаць на працягу двух тыдняў. Але адказу да гэтага часу няма. Беларусь у Твітары тэхнічна знікла», — адзначае Васіль.
Паводле яго словаў, у выключэнні Беларусі з Твітара падазраваўся і Google, бо Твітар выкарыстоўвае карты Google Maps, аднак знаёмы, што працуе ў Google, сказаў Васілю, што праблема менавіта ў Твітары.
«Ды і сам Твітар, калі перайсці на карту, паказвае Беларусь, але паведамленні маркіруюцца from Russia», — кажа Васіль.
Цяпер ён знаходзіцца па працы ў Маскве, але вайна з Твітарам за Беларусь працягнецца, калі Васіль вернецца ў Мінск. Ён збіраецца звярнуцца да ўсіх сваіх знаёмых у Фэйсбуку і Твітары і папрасіць іх пачаць «бамбіць» лістамі тэхпадтрымку Твітара, каб дастукацца да яе хоць бы масавасцю.