Фіналісты фестывалю графіці размалююць сцяну плошчай 200 кв.м
18.10.2011 / 11:33
Фіналісты фестывалю графіці «СтеноГраффия» размалююць 18 кастрычніка сцяну ў Рэспубліканскім цэнтры тэхнічнай творчасці навучэнцаў агульнай плошчай звыш 200 кв.м.Пра гэта карэспандэнту БелТА паведамілі ў
Фестываль праводзіцца ў два этапы. На першым этапе каманды графіцістаў і асобныя «вулічныя» мастакі дасылалі на адрас арганізатараў эскізы на прапанаваную тэму «Тэхніка на грані фантастыкі»: стылізаваныя выявы машын, робатаў, вядомых вынаходак і іх аўтараў, асацыяцыі, мастацкія вобразы, звязаныя з тэхнічнымі відамі спорту (картынг,
Для ўдзелу ў фінале праекта адабраныя найлепшыя творчыя працы 50 аўтараў з Мінска, Брэста, Баранавіч, Віцебска, Гомеля, Жодзіна, Барысава, Бабруйска, Смаргоні, Астраўца, Слоніма. Своеасаблівы старт праекту будзе дадзены 18 кастрычніка пасля выканання на сцяне першага надпісу: «Мінск — сталіца моладзі!».
Па выніках мерапрыемства дыпломамі і памятнымі падарункамі будуць узнагароджаныя тры найлепшыя каманды. Працы ўсіх фіналістаў будуць апублікаваныя на старонках часопіса «Юны
Галоўная ідэя фестывалю графіці: замест «вулічнага хуліганства» — сацыяльны праект, замест надпісаў, якія псуюць фасады будынкаў, — жывапісныя карціны ў стылі графіці.
Ачысціць сцены будынкаў ад несанкцыянаваных надпісаў штогод абыходзіцца гарадскому бюджэту сталіцы нятанна. У 2010 годзе на прывядзенне ў парадак 4,5 тыс. фасадаў дамоў давялося выдаткаваць больш за Br83 млн, у 2011 годзе — каля Br78 млн больш чым на 3,5 тыс. будынкаў.