Дактары называюць стан Валянціна Гафта цяжкім; ён шпіталізаваны з вострым інфарктам

Учора вядомаму акцёру стала кепска перад спектаклем.

18.10.2011 / 11:46

Лекары маскоўскага НДІ імя Скліфасоўскага ацэньваюць стан акцёра Валянціна Гафта як цяжкі, зараз ён знаходзіцца ў кардыарэанімацыйным аддзяленні.

75-гадовы артыст быў шпіталізаваны ў цяжкім стане, акцёру дыягнаставалі востры інфаркт міякарда.

Гафту стала кепска ў панядзелак проста перад пачаткам спектакля «Сон Гафта, пераказаны Вікцюком».

Валянцін Гафт — вядомы расійскі акцёр тэатра і кіно, народны артыст РСФСР. Зняўся ў фільмах «Злодзеі ў законе», «Анкор, яшчэ анкор», «Нябёсы запаветныя», «Майстар і Маргарыта» ды інш.