Траціна жыхароў Літвы за адстаўку міністраў у сувязі з арыштам Бяляцкага

18.10.2011 / 12:58

Траціна жыхароў Літвы лічаць, што з-за скандалу з перадачай звестак Беларусі міністры юстыцыі і замежных спраў павінны сысці ў адстаўку, паказваюць вынікі новага апытання.

Падчас апытання, праведзенага па замове BNS, высветлілася, што 31% жыхароў лічаць, што з-за таго, што банкаўскія звесткі беларускіх праваабаронцаў былі перададзеныя Беларусі, павінен сысці ў адстаўку як міністр юстыцыі Рэмігіюс Шымашус, так і міністр замежных спраў Аўдронюс Ажубаліс.

Яшчэ па 3% рэспандэнтаў паказалі, што сысці павінен толькі адзін ці іншы міністр. 18% апытаных лічаць, што абодва міністры павінны заставацца на пасадзе, а ў 45% не было думкі па гэтым пытанні.

Гэта паказала даследаванне, праведзенае кампаніяй RAIT.