Дарафеева нічога не чула пра чорныя спісы, з творчасцю NRM не знаёмая

Але яна рыхтуе дыск, у які ўвойдуць песні на вершы Някляева: «Яны вельмі прыгожыя».

18.10.2011 / 14:08

Фота з афіцыйнага сайта спявачкі.

Беларуская спявачка Ірына Дарафеева нічога не чула пра «чорныя спісы» беларускіх музыкантаў [негалосныя спісы беларускіх дзеячоў культуры, якім забаронены выступ на афіцыйных канцэртных пляцоўках і дзяржаўных тэлеканалах — НН].

Пра гэта яна заявіла ў інтэрв’ю спартыўнаму парталу Goals.by

Чулі што-небудзь пра «чорныя спісы» для калег-музыкаў?

— Нічога не ведаю пра гэта.

— А з творчасцю гурту NRM, напрыклад, знаёмыя?

— Гэта якія «Крамбамбуля»? Добра ведаю Лявона Вольскага, а з творчасцю гэтага гурту не знаёмая.

Разам з тым Ірына Дарафеева адзначыла, што рыхтуе дыск, у які ўвойдуць 170 песень, у тым ліку ўвойдуць песні на вершы Уладзіміра Някляева.

— У новым дыску знойдзецца месца для песень на вершы Уладзіміра Някляева?

— Апошні раз выконвала песні на вершы Уладзіміра Пракопавіча 15 гадоў таму. Яны вельмі прыгожыя, як і ўсе мае песні, напісаныя і іншымі аўтарамі. У дыск увойдуць усе альбомы, выпушчаныя за 17 гадоў працы на сцэне.

Песні Ірыны Дарафеевай на словы У.Някляева

Ірына Дарафеева — Стары рок-н-рол. Словы У.Някляева, музыка Л.Шырына

nn.by