Былы гендырэктар «Пінскдрэў» абвешчаны ў вышук
Пры арышце ён будзе ўзяты пад варту.
20.10.2011 / 13:56
Ларан Арыніч.
Былы генеральны дырэктар ЗАТ «Холдынгавая кампанія» Пінскдрэў» Ларан Арыніч знаходзіцца ў вышуку, пра гэта паведаміў сёння на
«Крымінальную справу (па выбуху 25 кастрычніка 2010 года на „Пінскдрэў- ДСП“) заканчваў следчы аддзел па расследаванні спраў аб карупцыі Генпракуратуры, бо яна тычыцца службовых асоб. Шукалі ўзаемасувязь прычын і ступені адказнасці службовых асоб за гэта злачынства. Зараз справа знаходзіцца ў стадыі заканчэння. З ёй азнаёміліся пацярпелыя, знаёмяцца абвінавачаныя,
якімі прызнаныя чатыры чалавекі, у тым ліку два інжынеры, гендырэктар.
Трое прыцягнуты да адказнасці па артыкулах 428, 304 КК.
У вышуку з 23 жніўня знаходзіцца гендырэктар прадпрыемства Арыніч.22 верасня вынесена пастанова аб прымяненні да яго меры стрымання ў выглядзе ўтрымання пад вартай», — растлумачыў Генадзь Барысаў.
***
Трагедыя на «Пінскдрэў — ДСП» адбылася 25 кастрычніка 2010 г. каля
14 загінулі, 8 — траўмаваныя.Адразу пасля выбуху на месцы загінулі 2 чалавекі, 12 памерлі ў бальніцы.
«Гэта вялікая трагедыя. Складана было расследаваць гэтую справу, бо пажар знішчыў усе сляды»,— дадаў намеснік начальніка аддзела Г. Барысаў.
Нагадаем, што ўвесну з’явілася інфармацыя, што Арыніч бесперашкодна з’ехаў на лячэнне за мяжу.
У ліпені тагачасны генпракурор Васілевіч заявіў, што Арыніч з'ехаў у Польшчу, але ў вышук не абвяшчаўся.