Забастоўка ў Барысаве: камунальнікі перамаглі, заробак паднімуць
Абноўлена, дадалося відэа.
У Барысаве страйкавалі смеццявозы.
25.10.2011 / 12:36
Відэа belsat.eu
Аўторак, 25 кастрычніка.
11:42
А
Такім чынам, забастоўка камунальнікаў ў Барысаве скончаная. Страйкоўцы задаволены вынікамі.
9:45
Да восьмай раніцы страйкоўцы, сабраліся на базе, што па вуліцы Ватуціна. Распачынаць працу ніхто не збіраўся. У хуткім часе перад страйкоўцамі з’явіўся начальнік УП «Жыллё» Мікалай Шархун у суправаджэнні двух маёраў міліцыі. У гэты момант ён вядзе перамовы з прысутнымі.
Каля 10- гадзіны раніцы на тэрыторыю спецаўтагаспадаркі прыехалі прадстаўнікі Барысаўскага райвыканкама і, са слоў пратэстоўцаў, супрацоўнік Камітэта дзяржкантролю.
Зараз частка пратэстоўцаў і зноў прыбыла «начальства» вядуць перамовы ў «ленпакоі». Тыя, каму не хапіла месца ў памяшканні, чакаюць вынікаў на вуліцы.
Працу да гэтага часу ніхто не распачынае.
* * *
Жыхары Барысава сёння ў здзіўленні — смеццевыя бакі ў дварах шматпавярховак перапоўненыя, пры гэтым ні рабочых, ні смеццявозаў не відаць.
Работнікі спецаўтагаспадаркі — арганізацыі, якая адказвае за вываз смецця, а таксама «Зелянбуда» абвясцілі страйк.
Патрабаванне ў работнікаў двух падраздзяленняў УП «Жыллё» адно: павышэнне зарплаты. «У нас ёсць людзі, якія ў месяц атрымліваюць 600–700 тысяч рублёў, —распавёў карэспандэнту адзін са страйкоўцаў. — Пры цяперашніх цэнах — гэта нішто! Максімум, што можна атрымаць (гэта калі прапрацаваў усё жыццё на адным месцы) мільён сямсот. А праца, як вы разумееце, цяжкая».
Забастоўшчыкі не вывозілі смецце, але заставаліся ўвесь працоўны дзень «на базе».Да іх яшчэ ў першай палове дня прыязджаў «для перамоваў» дырэктар УП «Жыллё» Мікалай Шархун. Але, па словах працаўнікоў, дыялогу не выйшла. Абяцанняў ў бліжэйшы час павысіць зарплату да годнага ўзроўню не прагучала.
Заўтра страйкоўцы маюць намер своечасова з’явіцца на працу, але зноў нічога не рабіць. Калі ў тэрміновым парадку іх патрабаванні не будуць задаволеныя, горад рызыкуе загразнуць у смецці.
Глядзі таксама: Затрыманага ў Барысаве журналіста адпусцілі