Цэнзура на Tut.by: Вольскага адключылі ад эфіру
+ аўдыё і тэкст той самай песні
Гэта адбылося падчас выканання песні пра старшыню выбарчай камісіі. У Tut.by зазначаюць, што адключэнне было імпульсіўным, і абяцае выставіць інтэрв'ю без цэнзуры.
25.10.2011 / 18:29
Сустрэча з Лявонам Вольскім ў жывым эфіры на партале анансавалася ў 14.00 25 кастрычніка. Меркавалася зладзіць
Вольскі згадаў пра сітуацыю, у якой апынуўся яго калега Сяргей Міхалок, а таксама паразважаў наконт таго, што прагляд дзяржаўных тэлеканалаў уяўляе з сябе сеанс мазахізму.Калі справа дайшла да выканання песень з праекту «Cаўка і Грышка»,
«У нас ніколі яшчэ не здаралася падобнага, — прызнаўся генеральны дырэктар Тутбая Юрый Зісер. — Але
мы мелі падставы, каб прыпыніць трансляцыю, калі Лявон пачаў адкрыта здзекавацца з дзяржаўных асобаў.Мяркую, што гэта недагляд нашых супрацоўнікаў. Надалей будзем заклікаць іх больш старанна і пільна рыхтавацца да эфіру». Рэдактар Тутбая Марына Золатава патлумачыла, што частка інтэрв’ю Вольскага «супярэчыла канцэпцыі партала». Яна ўдакладніла, што справа тычыцца адной з песень, але не назвала, якой менавіта.
Сам Лявон Вольскі прызнаўся, што нават трохі разгубіўся, калі даведаўся, колькі вэрхалу нарабіў яго выступ. «Мне нават цяжка ўявіць, што дало падставы для адключэння эфіру.
З майго боку не гучала заклікаў да звяржэння дзяржаўнага ладу, ні абразаўгэта ў нас цяпер таксама небяспечна». Выканаўца дзівіцца таму, штосамі-ведаеце-каго , не было аніякіх дзеянняў сэксуальнага характару і не лаяўся я, здаецца. Магчыма, проста моцна размахваў рукамі,
такую рэакцыю ў кіраўніцтва партала выклікала яго песня «Маналог Саўкі» — гумарэска пра тое, як старшыня выбарчай камісіі выпадкова трапіў пад зачыстку пасля прэзідэнцкіх выбараў.Трансляцыю спынілі менавіта падчас яе выканання.
«Вядома, мне непрыемна, што здарылася такая сітуацыя.
Магло быць звычайнае інтэрв’ю, а такім захадамі будзе нагнятацца хваравітая цікавасць, што прывядзе зусім да адваротнага эфекту», — зазначыў Лявон.
Рэдакцыя Tut.by усё ж абяцае выкласьці
«Маналог Саўкі»:
Уважаемыя таварышы начальнікі!
Прэбываю ў састаяніі пячалі я…
Абажаемыя мае рукавадзіцелі,
Я січас всё аб’ясню у аб’ясніцельнай.
Я работаў на ўчастку ізбірацельнам.
Да не
Падшчыталі галаса — жыві і радуйся.
Дайце шапку і пальто! — дамой сабраўся я.
Тока выйшаў на вячэрнюю я уліцу,
Ад АМОНа палучыў дубінкай па ліцу.
Ну, а после — не паследняга, не первага —
Ў аўтазак мяне закінулі, як дзерава.
Я АМОНу аб’ясняў сваю пазіцыю:
«Я саўсем не атнашуся к апазіцыі.
Вы, рабяты, прысматрыцесь харашэнька!
Я такой жа, как і вы — за Лукашэнку»…
Я крычаў, я кляўся нашай власьці ў вернасці,
Но услышалі мяне людзі саўсем не це.
Пасажыры аўтазаку астальныя
Мне сказалі ў жосткай форме, каб не ныў я,
А яшчо маю жану забралі тожа.
Бо яна з сястрой сядзела ў пабе «Дрожджы».
Тока вышлі з паба, каб схадіць в яшчо адзін…
Вместа этага паехалі у Жодзіна.
Я, канечне, панімаю, што ў міліцыі
Нету врэмя, штобы нахадзіць атлічыя —
Хто чужой, хто свой — ну некагда вазіцца ім…
Но жана цяпер прымкнула к апазіцыі.
Еслі нада, ад жаны я адракаюся.
І не знаю в чом, но еслі нада, каюся.
Тока ж вы мяня, прашу, не увальняйце
І з насіжанага места не зганяйце.
Я гатовы падпісаць, што мне прыкажуць
Проціў цёшчы, можэт, проціў мамы дажэ,
Проціў сына, дажа проціў друга Грышы…
Праўда, Грыша із цюрмы яшчэ не выйшаў…
***
Cпявак затым расказаў Еўрарадыё, што на TUT.BY не пакрыўдзіўся, а паводзіны кіраўніцтва партала назваў загадкавымі.
Лявон Вольскі: «Там не было ніякай крамолы… Для мяне ўвогуле было навіной, калі я вярнуўшыся дадому даведаўся пра спыненне трансляцыі. Гэта была ўсяго толькі сатырычная песня пра прыгоды Саўкі падчас выбарчай кампаніі, калі ён быў старшынёй на адным з выбарчых участкаў… Паводзіны кіраўніцтва парталу для мяне загадкавыя. Такое рашэнне прыцягне непатрэбную увагу».
Еўрарадыё таксама звярнулася па каментар да рэдактаркі партала TUT.BY Марыны Золатавай.
Яна назвала спыненне трансляцыі выступу музыкі «імпульсіўным рашэннем».
Марына Золатава: «Рашэнне адключыць трансляцыю было імпульсіўным. Некалькі гадзінаў мы не ведалі, што рабіць з запісаным матэрыялам. Не маглі прыняць рашэння. Аднак у выніку мы вырашылі, што ўсё ж змесцім матэрыял цалкам — з усімі песнямі Лявона.
Інтэрв’ю будзе пастаўлена цалкам. Мяне асабіста вельмі здзіўляе рэакцыя СМІ.Усе на першых старонках змясцілі інфармацыю аб гэтым, як быццам у краіне больш нічога важнага не адбывалася. На першым план выйшла цэнзура на TUT.BY».