Нацбанк выпусціў памятныя манеты «Максім Багдановіч. 120 гадоў»
26.10.2011 / 11:21
Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь 27 кастрычнiка ўводзiць у абарачэнне памятныя манеты «М. Багдановiч. 120 гадоў»:
срэбную — намiналам 10 рублёў, пробай сплаву 925, масай 16,81 г, дыяметрам 32,00 мм;
Манеты маюць форму круга, з пярэдняга i адваротнага бакоў — кант, якi выступае па акружнасцi. Бакавая паверхня манет з насечкай.
Аверс: у абрамленнi арнаменту, выкарыстанага пры афармленнi зборнiка вершаў «Вянок», уверсе — рэльефны вiдарыс Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь, пад iм надпiс: РЭСПУБЛIКА БЕЛАРУСЬ i намiнал 10 РУБЛЁЎ (на срэбнай) i 1 РУБЕЛЬ (на
Рэверс: злева — рэльефная выява партрэта класiка беларускай лiтаратуры Максiма Багдановiча; справа па крузе ў два радкi надпiсы: М. Багдановiч, 1891–1917 (гады жыцця) i арнаментальны матыў з васiлькоў.
Манеты адчаканены на АТ «Манетны двор Польшчы»: срэбная якасцю «пруф»,
Памятныя манеты, што ўводзяцца ў абарачэнне, з’яўляюцца законным плацежным сродкам Рэспублiкi Беларусь, абавязковым да прыёму па намiнальным кошце пры ўсiх вiдах плацяжоў без усялякiх абмежаванняў.