Міністр спорту Качан: «Гатэль за $200 — гэта нядорага»

Але спадзяецца, што з'явяцца і не такія дарагія гатэлі.

26.10.2011 / 12:36

Міністр спорту і турызму Беларусі Алег Качан на адкрыцці выставы «Турбізнэс у Беларусі», адказваючы на пытанне пра высокія цэны ў гатэлях Мінска, выказаў меркаванне, што $200 за суткі ў гатэлі — гэта недорага. Па словах чыноўніка, гэта адэкватны цэннік.

«Я нядаўна вярнуўся з камандзіроўкі, дзе жыў у нумары за $230.
І я вам скажу, што нашыя нумары выглядаюць лепш», — заявіў ён.

Разам з тым Алег Качан лічыць, што ў Мінску і Мінскай вобласці ў хуткім часе з’явяцца і больш танныя гатэлі. «Здаюцца гасцініцы ў Валожыне, Мядзелі. Відавочна, што яны не будуць каштаваць такіх грошай», — растлумачыў ён.

ЯМ