Павел Якубовіч узнагароджаны ордэнам Айчыны III ступені

Лукашэнка сёння ўзнагародзіў кіраўнікоў сваіх СМІ.

26.10.2011 / 21:57

Аляксандр Лукашэнка 26 кастрычніка падпісаў указ, у адпаведнасці з якім вялікая група грамадзян удастоена дзяржаўных узнагарод «за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, асабісты ўклад у развіццё прамысловасці, авіяцыі, лясной гаспадаркі, адукацыі, аховы здароўя, навукі, культуры, спорту, асабістую мужнасць, адвагу і самаадданасць, праяўленыя пры ліквідацыі надзвычайных сітуацый».

Сярод узнагароджаных — прадстаўнікі дзяржаўных СМІ. Паводле звестак прэс-службы прэзідэнта, ордэнам Айчыны III ступені ўзнагароджаны галоўны рэдактар газеты «Советская Белоруссия» Павел Якубовіч, ордэнам Пашаны — галоўны рэдактар газеты «Рэспубліка» Анатоль Лемяшонак, ордэнам Францыска Скарыны — намеснік генеральнага дырэктара СТВ Людміла Кавалёва і першы намеснік галоўнага рэдактара «Советской Белоруссии» Міхаіл Лябедзік.