Генпракуратура зноў «узялася» за журналістаў?

Адразу тры незалежныя журналісты атрымалі сёння позвы ў Генеральную пракуратуру Рэспублікі Беларусь.

26.10.2011 / 22:38

«Позву падпісаў сумнавядомы ў журналісцкіх колах саветнік юстыцыі Павел Елісееў, які ўжо неаднаразова выносіў калегам папярэджанні за супрацу з замежнымі СМІ», — распавёў прэс-службе БАЖ незалежны журналіст Алег Ражкоў.

З яго словаў, аналагічную позву ад Елісеева атрымаў Алесь Баразенка і яшчэ адна незалежная журналістка.

Спадар Елісееў прызначыў сустрэчу з Алегам Ражковым на чацвер, 27 кастрычніка, з астатнімі двума журналістамі — на пятніцу, 28 кастрычніка.