У дарозе згарэў адзін з вагонаў дызель-цягніка Жыткавічы — Калінкавічы

27.10.2011 / 10:08

Як паведаміў прэс-сакратар Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС Руслан Габрылёў, тэлефанаванне аб пажары паступіла ад машыніста цягніка прыкладна ў 17.00 26 кастрычніка.

На месца здарэння — перагон Брынёва — Старушкі — накіраваліся шэсць аўтацыстэрн.
На месцы высветлілася, што агнём поўнасцю ахоплены трэці вагон і гарыць абшыўка другога.

Тушэнне пажару заняло 1,5 гадзіны. Трэці вагон згарэў поўнасцю, у другім — абшыўка і сядзенні. Ніхто не пацярпеў, ва ўсім цягніку ехалі чатыры пасажыры, прычым у іншых вагонах. Папярэдняя прычына пажару — кароткае замыканне.

З-за надзвычайнага здарэння адбылася затрымка ў руху двух саставаў.