Якабсон прапануе адмовіцца ад далярызацыі беларускай эканомікі

27.10.2011 / 10:38

Старшыня КДК Беларусі Аляксандр Якабсон прапануе адмовіцца ад далярызацыі беларускай эканомікі.
Свой пункт гледжання ён выказаў сёння на сустрэчы з працоўным калектывам ААТ «Завод керамзітавага жвіру г. Новалукомль», перадае карэспандэнт БелТА.

Паводле словаў Аляксандра Якабсона, Беларусі варта прыгледзецца да досведу Расійскай Федэрацыі, дзе чыноўнікі кажуць пра нейкія сумы толькі ў нацыянальнай валюце. «Трэба паважаць сваю валюту і пераходзіць у разліках толькі на яе», — лічыць кіраўнік кантрольнага ведамства.