Пад Нясвіжам загінуў чалавек, які штурхаў няспраўны аўтамабіль

27.10.2011 / 10:45

Пасажыр, які штурхаў няспраўны аўтамабіль па трасе Нясвіж — Клецк, трапіў пад колы спадарожнай іншамаркі.

Паводле папярэдняй інфармацыі, аварыйная сігналізацыя на тэхнічна няспраўным аўтамабілі працавала. Чаму іншы кіроўца не заўважыў небяспекі і з якой хуткасцю ён рухаўся, высветліць следства, паведамляе карэспандэнт тэлекампаніі «Сталічнае тэлебачанне».