Рубель на біржы зноў падае

Даляр на таргах вырас на 30 рублёў, а еўра — на 100. Тэмп росту рублёвай масы ў верасні прымусіў некаторых экспертаў выказаць меркаванне, што да канца года рубель можа ўпасці ніжэй за планку 10 000 за даляр.

27.10.2011 / 11:20

Photo.bymedia.net

Па выніках таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель патаннеў у адносінах да іншых валют.

Даляр падрос на 30 рублёў, да 8 540 рублёў.

Расійскі рубель цяпер каштуе 282 рублі.

Еўра падняўся на 100 рублёў і дасягнуў 11 960 рублёў.

За 2011 год рубель дэвальваваўся да даляра на 190%. Аднак высокі тэмп росту рублёвай масы ў верасні прымусіў некаторых экспертаў выказаць меркаванне, што да канца года рубель можа ўпасці ніжэй за планку 10 000 за даляр. Гэта адбудзецца, калі эмісія незабяспечаных рублёў працягнецца.

Попыт на даляр складаў $41,5 мільёна, прапанова — $38 мільёнаў. Аб’ём таргоў — $40,2 мільёна

Попыт на еўра дасягнуў 30 мільёнаў, прапанова — 23,3 мільёна. Аб’ём таргоў — 25 мільёнаў.

Nashaniva.com