Ярмошына без турэцкіх пляжаў не застанецца
27.10.2011 / 11:36
Турцыя не мае намеру далучацца да візавых і эканамічных санкцый Еўрасаюза ў дачыненні да Беларусі. Пра гэта заявіў пасол Турэцкай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Джэват Незіхі Азкая 27 кастрычніка напрэс-канферэнцыі ў Мінску.
Ён адзначыў, што Турцыя, як краіна, якая прэтэндуе на далучэнне да Еўрасаюза, імкнецца прытрымлівацца прынцыпаў агульнай знешняй палітыкі ЕС, але ў выпадку з Беларуссю робіць выключэнне. «Мы не верым, што прымяненне санкцый і ізаляцыя краіны з’яўляюцца прадуктыўнымі. Мы верым у дыялог і неабходнасць развіваць супрацоўніцтва», — сказаў пасол.
Дыпламат падкрэсліў, што Турцыя заўсёды адкрыта абвяшчала сваю пазіцыю па гэтым пытанні. «І ў ЕС разумеюць такую пазіцыю Турцыі. Яны таксама прызнаюць, што адносны паміж Турцыяй і Беларуссю асаблівыя», — сказаў Азкая.