Сёння пачынаецца афіцыйны візіт Лукашэнкі ў Таджыкістан

27.10.2011 / 11:40

27 кастрычніка пачынаецца афіцыйны візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Таджыкістан. Пра гэта паведаміў кіраўнік прэс-службы прэзідэнта Павел Лёгкі. Падрабязнасці візіту ён не раскрыў, адзначыўшы, што інфармацыя аб паездцы кіраўніка дзяржавы будзе распаўсюджана пазней.

Згодна з паведамленнем дэпартамента інфармацыі МЗС Таджыкістана, падчас візіту, які будзе доўжыцца па 29 кастрычніка ўключна, запланаваны сустрэчы Лукашэнкі з прэзідэнтам Таджыкістана Эмамалі Рахмонам.

Паводле вынікаў перамоў чакаецца падпісанне дагавора паміж Таджыкістанам і Беларуссю аб доўгатэрміновым гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве, міждзяржпраграмы і плана рэалізацыі гэтай праграмы да 2020 года, а таксама сумесная заява кіраўнікоў дзвюх дзяржаў.

У праграме візіту — наведванне найбуйнейшага ў рэгіёне кабельнага завода «Нокілі Талка».