Усё, што вы хацелі ведаць пра Светлагорск

Але не ведалі, у каго спытаць

27.10.2011 / 12:22

Светлагорскі журналіст Віктар Раманцоў напiсаў кнігу, якую яшчэ не мае ніводны раённы цэнтр Беларусi. Яна напісаная ў форме пытанняў і адказаў і расказвае пра цікавыя, незвычайныя, трагічныя і гучныя падзеi, якія адбыліся на Светлагоршчыне ў розны час: ад старажытнасці, да сучаснасці. У кнізе таксама змешчаныя нарысы пра славутых людзей, што нарадзіліся на Светлагорскай зямлі.

30 кастрычніка ў кнігарні «ГАЛІЯФЫ» адбудзецца прэзентацыя кнігі «Зведаная зямля: Светлагоршчына ў пытаннях i адказах».

Што можна знайсці ў кнізе?

50 пытанняў і адказаў утрымліваюць усё, што падаецца цікавым у гісторыі Светлагорска: колькі разоў мянялася назва горада, якімі спартовымі дасягненнямі (еўрапейскага маштабу) ганарацца жыхары горада, чаму светлагорцам блізкая трагедыя на Нямізе і шмат іншай цікавай інфармацыі. Віктар Раманцоў працаваў у архівах і бібліятэках, размаўляў з сучаснікамі і збіраў ілюстрацыі. Кніга атрымалася жывая, лёгкая і ўнікальная па змесце. Наклад — усяго 500 асобнікаў: варта паспяшацца яе набыць

Дзе можна набыць кнігу?

Для гэтага можна звяртацца праз мабільны тэлефон: +375-29-3940655.

Адрас электроннай пошты: svetlahorsk100@mail.ru, netut333@mail.ru

Выданне ўжо ёсць у кнігарні «Галіяфы» (Мінск, «Падземка», пр-т Незалежнасці, 43).

ЮУ