Затрымалі ўдзельніцу акцыі салідарнасці
Юлію Сцяпанаву забралі супрацоўнікі транспартнай міліцыі.
28.10.2011 / 16:56
Пра затрыманне паведаміла маці Юліі. Па словах жанчыны, дачка патэлефанавала, калі яе забіралі з кватэры. Спробы звязацца з міліцыяй пакуль безвыніковыя.
Юлія Сцяпанава брала ўдзел у акцыях салідарнасці з палітвязнямі ў Мінску.