Дзяўчына, збітая на МКАД, атрымала цяжкія траўмы
Яна перабягала кальцавую, не скарыстаўшыся падземным пераходам.
30.10.2011 / 14:40
Увечары 29 кастрычніка, каля
Кіроўца не паспеў своечасова зрэагаваць, бо было цёмна, невялікі туман, а дзяўчына, як распавялі НН відавочцы, была апранутая ў цёмную кароткую куртку і чорныя нагавіцы.
Кіроўца «Пежо», малады хлопец, спыніўся. У лічаныя хвіліны прыехала «хуткая». З суседніх дамоў выбеглі занепакоеныя людзі.
Сёння стала вядома, што ў пацярпелай — адкрытая
Прыкра, што пацярпелая не скарысталася падземным пераходам, які знаходзіцца літаральна за дзясятак метраў ад месца аварыі.