БЕЛ Ł РУС

Усяго патроху

Праезд у транспарце Магілёўшчыны таксама даражае

31.10.2011 / 16:1

У Магілёўскай вобласці 1 лістапада павысяць тарыфы на праезд у гарадскім грамадскім транспарце. Кошт адной паездкі ў гарадскім пасажырскім транспарце (аўтобусе, тралейбусе) павялічыцца з 800 да 1 100 рублёў.

У той жа час плата за праезд у маршрутках будзе вызначацца зыходзячы з попыту і прапановы. Кіроўцы самі вырашаць, наколькі павялічыць праезд, аднак максімальна дазволены кошт - 3 000.

На працягу 2011 года квіткі ў аўтобусах-тралейбусах даражаюць ўжо трэці раз. Апошні раз -- 10 верасня.

Нагадаем, што ў Мінску з 1 лістапада кошт праезду ў транспарце вырасце да 1 300 рублёў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула