Антоніа Касана перанёс мікраінсульт

01.11.2011 / 10:02

Форвард «Мілана» Антоніа Касана перанёс мікраінсульт, паведамляе італьянскае інфармацыйнае агенцтва ANSA.

Менавіта з гэтай прычыны Касана быў шпіталізаваны па вяртанні каманды з Рыма, дзе «Мілан» абыграў «Рому» з лікам 3:2. Форварду стала блага ў самалёце.

У «Мілане» адмовіліся каментаваць сітуацыю і тлумачыць прычыны, па якіх форварда прыйшлося шпіталізаваць.

Сёння, нагадаем, «Мілан» гуляе ў Мінску з БАТЭ.