Залатая восень працягвае трыумфальнае шэсце

На гэтым тыдні ў Беларусі чакаецца сухое надвор`е з тэмпературай, якая будзе адпавядаць кліматычнай норме.

01.11.2011 / 10:06

postimees.ee

паведаміў на відэабрыфінгу 31 кастрычніка начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Дзмітрый Рабаў.

«На гэтым тыдні залатая восень працягне сваё трыумфальнае шэсце па Беларусі, — сказаў ён. — Чакаецца спакойнае сухое лістападаўскае надвор`е». Да пятніцы надвор`е будзе вызначаць антыцыклон, які прыйдзе з Польшчы.

Паводле прагнозу сіноптыка, у аўторак ноччу з сыходзячым атмасферным фронтам па паўднёвым усходзе пройдуць невялікія дажджы, днём — без істотных ападкаў, у асобных раёнах туман. Тэмпература паветра ноччу 0°С — плюс 6°С, днём — плюс 6–12°С. У сераду і чацвер таксама чакаецца пераважна без ападкаў, месцамі туман. Тэмпература паветра ў сераду чакаецца ноччу мінус 3°С — плюс 4°С, днём — плюс 5–10°С, па паўднёвым захадзе — да плюс 12°С.

Як паведаміў Рабаў, у чацвер мінімальная тэмпература паветра — мінус 4°С — плюс 2°С,

максімальная днём — плюс 5–10°С, па паўднёвым захадзе — да плюс 12°С.
У сувязі з тым, што на гэтым тыдні чакаецца вельмі вялікі туман, сіноптык парэкамендаваў вадзіцелям аўтатранспарту быць вельмі асцярожнымі, выконваць правілы дарожнага руху.

Паводле яго слоў, пачынаючы з пятніцы ўладу над надвор`ем возьме чарговы антыцыклон, які сфарміраваны ў прахалоднай паўночнай паветранай масе. На выхадных чакаецца паніжэнне тэмпературы паветра.

У пятніцу, суботу і нядзелю прагназуецца пераважна без ападкаў, ноччу і раніцай месцамі туман.
Тэмпература паветра мінімальная ноччу — мінус 4°С — плюс 3°С, па ўсходзе пры праясненнях — да мінус 5–8°С, максімальная днём — плюс 2–9°С, па паўднёвым захадзе — да плюс 11°С.

У Мінску таксама прагназуецца без істотных ападкаў. Ноччу і раніцай месцамі па горадзе туман, тэмпература паветра ноччу — плюс 3–5°С, днём — плюс 7–9°С. У сераду — таксама без ападкаў, ноччу і раніцай месцамі туман, тэмпература паветра ноччу — плюс 1–3°С, днём — плюс 6–8°С.