Міжнародныя цягнікі падаражэлі на 50-55%

Да Вільні цяпер удасца даехаць за 90 тысяч (было 58 тысяч), а да Масквы за 300 тысяч (было 200 тысяч рублёў).

01.11.2011 / 10:34

Беларуская чыгунка павялічыла кошт праезду ў цягніках міжнароднага злучэння на 50–55%.

Білет у агульны выгон цягніка «Мінск-Вільня» цяпер каштуе 90 тысяч рублёў (было 58 тысяч), у плацкарту — 125 тысяч рублёў (было — 80 тысяч).

Да Масквы цяпер можна будзе дабрацца за 300 тысяч рублёў у плацкарце і за 600 тысяч у купэ. Раней было 200 и 400 тысяч адпаведна.

Нарэшце,

квіток у плацкарту да Кіева будзе каштаваць 340 тысяч рублёў замест 226 тысяч рублёў.

ЯМ