Міністр спорту: Зборную павінен трэніраваць чалавек, які зможа вывесці на вынікі, чаканыя прэзідэнтам
01.11.2011 / 10:47
Нацыянальную зборную Беларусі па футболе павінен трэніраваць «той чалавек, які зможа вывесці на тыя вынікі, якія чакаюць краіна, прэзідэнт, урад», заявіў БелаПАН міністр спорту і турызму Алег Качан.
«Пазіцыя Міністэрства спорту з пазіцыяй федэрацыі футбола супадае ў плане таго, хто павінен трэніраваць зборную», — адзначыў ён.
Качан падкрэсліў, што кантракт цяперашняга галоўнага трэнера Бернда Штанге яшчэ не мінуў. У той жа час міністр заявіў: «Калі трэнер ставіць перад сабой задачу вывесці нашу нацыянальную зборную ў фінальную частку чэмпіянату Еўропы ці свету, то неабходна выконваць, як і ўсюды ў нас у спорце. Калі чалавек не выконвае, напэўна, павінен уступіць месца іншаму, больш удачліваму, больш прафесійнаму».
Кіраўнік міністэрства адзначыў няроўную гульню зборнай падчас адборачнага турніру чэмпіянату
Значыць, дзесьці ў псіхалогіі не спрацавалі, не настроілі хлопцаў. У любым выпадку гэта пралікі трэнераў».
Паводле слоў Качана, дарога ў зборную не закрыта ні айчынным, ні замежным спецыялістам. «У нас шмат ёсць прыкладаў у спорце, што і айчынны спецыяліст паказвае вельмі высокі вынік, і многія замежныя спецыялісты прыязджаюць і вучацца ў нашых спецыялістаў, як трэба рыхтаваць таго ці іншага спартсмена, ці групу спартсменаў. Але ў асобных відах спорту, можа, недастаткова прафесійна працавалі, і кадры проста не гатовыя. Таму звяртаемся да паслуг замежнага спецыяліста, каб дасягнуць максімальнага выніку. Усё залежыць ад задачы, якую мы з вамі ставім перад сабой. Калі проста ўдзел у Алімпійскіх гульнях, чэмпіянаце Еўропы ці свету — гэта адно.
А калі ў нас мэта ўвайсці ў лік лідараў, у пяцёрку, у тройку, заняць вышэйшую ступеньку п’едэстала — патрабуюцца іншыя спецыялісты і іншыя падыходы»,— заявіў кіраўнік Мінспорту.
Качан пракаментаваў меркаванне экспертаў, якія лічаць несур’ёзнымі абяцанні выйсці ў фінальную частку чэмпіянату
Кандрацьеў са сваёй зборнай усе шансы практычна страціў, але тэарэтычна яны заставаліся, і ён гэтым скарыстаўся. Наша зборная будзе гуляць на радзіме футбола. Хіба гэта не выдатна? Выдатна».
Міністр, паводле яго слоў, станоўча ставіцца да магчымага прызначэння галоўным трэнерам нацыянальнай зборнай Георгія Кандрацьева. «Калі гэты чалавек гатовы, а мы бачым, што ён змог вывесці маладзёжную зборную, то чаму б і не? Хоць ёсць яшчэ федэрацыя футбола. Рашэнне будзе прынята калегіяльна, вядома, не без нашага ўдзелу», — сказаў Алег Качан.