Славакі адмовіліся гуляць у футбол з беларусамі
Таварыскі матч, што меўся прайсці 11 лістапада ў Эміратах, адменены.
01.11.2011 / 11:04
Таварыскі матч Славакія — Беларусь, аб правядзенні якога была дасягнута папярэдняя дамоўленасць, не адбудзецца, паведамляе сайт Беларускай федэрацыі футбола.
Таварыскія матчы са зборнымі Славакіі і Нігера павінны былі прайсці ў Аб’яднаных Арабскіх Эміратах 11 і 15 лістапада.
Бернд Штанге папярэдне выклікаў на зборы наступных гульцоў.
Брамнікі: Сяргей Верамко («Крылы Саветаў»), Юрый Жаўноў («Зеніт»).
Абаронцы: Дзмітрый Верхаўцоў («Нафтан»), Максім Бардачоў (БАТЭ), Павел Пласконны («Нёман», Сяргей Амельянчук («Церак»), Ігар Шытаў («Дынама» Масква) Аляксандр Мартыновіч («Краснадар»), Віталь Трубіла («Славія» Прага).
Форвард: Сяргей Карніленка («Крылы Саветаў», Самара, Расія).