1 лістапада значна павышаны тарыфы на паслугі «Белпошты»
01.11.2011 / 11:14
1 лістапада 2011 года рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства паштовай сувязі «Белпошта» павялічыла тарыфы на некаторыя паслугі, паведаміла
Павялічаны кошт перасылкі міжнародных паштовых адпраўленняў: пісьмовай карэспандэнцыі — на 50%, пасылак — на 20%, EMS — на 35%.
Унутрырэспубліканскія тарыфы павялічваюцца ў сярэднім на 5%.
Адпраўленне простай паштовай карткі цяпер каштуе 300 рублёў, заказной для фізасоб — 1.030, для юрасоб і ІП — 1.400. Адпраўка простых бандэроляў вагой да 20 грамаў абыдзецца ў 400 рублёў, дробных пакетаў простых да 20 грамаў — 580 (для фізасоб), 700 (для юрасоб), пасылкі за кожныя 500 грамаў — 980 і 1.900 рублёў адпаведна.