1 000 білетаў на БАТЭ — «Мілан» паступіла ў касы «Дынама»
01.11.2011 / 11:39
Самыя цярплівыя футбольныя заўзятары яшчэ могуць купіць білеты на матч Лігі чэмпіёнаў БАТЭ — «Мілан». Сёння раніцай у касы мінскага стадыёна «Дынама» паступіла амаль тысяча квіткоў на гульню, якая пачнецца ў 20.00.
Гэтыя білеты засталіся пасля папярэдніх этапаў продажаў, а таксама прадугледжаных квот для УЕФА.
Цяпер у продажы ёсць білеты ўсіх цэнавых катэгорый (у залежнасці ад месц):1-я — 250 тыс.,2-я — 150 тыс.,3-я — 70 тыс. рублёў
Астатнія білеты (каля 30 тыс.) на сённяшні паядынак былі рэалізаваны раней у «пакетным» варыянце, калі яны прадаваліся адразу на ўсе хатнія гульні барысаўчан («Барселона», «Мілан», «Вікторыя»).