Незаконна купляў і прадаваў зямельныя ўчасткі
01.11.2011 / 11:49
Дэпартамент фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю распачаў крымінальную справу ў дачыненні да жыхара Мінскага раёна, які, не маючы ліцэнзіі на аказанне рыэлтарскіх паслуг, скупляў і прадаваў зямельныя ўчасткі.
Як паведаміла
Работнікі фінансавай міліцыі сумесна з супрацоўнікамі органаў унутраных справаў высветлілі, што дадзены грамадзянін цягам апошніх трох гадоў
ажыццяўляў куплю зямельных участкаў, потым кансерваваў будынкі, знаходзіў купцоў і рэалізоўваў участкі. З мэтай ухілення ад выплаты падаткаў участкі прадаваў па даверанасці або ад імя ўласнікаў нерухомасці.
Агулам стала вядома пра 6 фактаў рэалізацыі зямельных участкаў з закансерваванымі будынкамі. У выніку незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці махляр атрымаў больш за 321 млн рублёў.