Лябедзька перамог КДБ

Камітэт згадзіўся аддаць пашпарт палітыку.

01.11.2011 / 12:07

Кіраўнік Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька атрымаў адказ на свой зварот у КДБ з просьбай вярнуць яму пашпарт і асабістыя рэчы.

«Паведамляем, што пазначаныя прадметы вы можаце атрымаць у следчым упраўленні КДБ», — напісана ў адказе.

«КДБ — гэта вельмі спецыфічная ўстанова. Нават калі напісана на паперы, гэта не значыць, што так будзе на самой справе. Я ўжо атрымліваў паперы, у якіх напісана, што магу прыйсці і забраць свае рэчы. Але дагэтуль застаюся грамадзянінам без пашпарту», — пракаментаваў ліст з КДБ Антоль Лябедзька.

25 жніўня супраць Анатоля Лябедзькі спынілі крымінальную справу па падзеях 19 снежня 2011 года «ў сувязі з адсутнасцю ў дзеяннях складу злачынства».

Але пашпарт тады не вярнулі. Раней следчыя казалі, што пашпарт быў «прымацаваны» да матэрыялаў крымінальнай справы.