Электрычнасць даражэе на 7%, цяпло — на 9%.
Рашэнне ўступіла ў сілу сёння, 1 лістапада.
01.11.2011 / 12:15
Электрычная і цеплавая энергія з 1 лістапада даражэе на 7 і 9% адпаведна. Такое рашэнне ўтрымліваецца ў пастанове Савета міністраў №1459 ад 31 кастрычніка 2011 года.
Тарыф на цеплавую энергію павялічаны з 49 333,8 да 53 773 рублёў за 1 Гкал. Тарыфы на электрычную энергію выраслі ў сярэднім на 7%.