Рыбчанку арыштавалі за Народны сход у Жлобіне
01.11.2011 / 16:41
За арганізацыю Народнага сходу ў Жлобіне Валерый Рыбчанка прыгавораны да 14 сутак арышту. 31 кастрычніка суд Жлобінскага раёна прызнаў яго вінаватым у правапарушэнні, прадугледжаным арт. 23.34 КоАП (парушэнне парадку правядзення масавага мерапрыемства).
Як паведаміў актывіст Аб’яднанай грамадзянскай партыі Марат Афанасьеў, судовае пасяджэнне пачалося яшчэ на мінулым тыдні. «Суд ніяк не мог разабрацца — сход гэта быў ці незаконнае масавае мерапрыемства. Быў зроблены запыт у райвыканкам, адкуль адказалі, што не давалі дазволу на правядзенне масавага мерапрыемства. А такі дазвол і не патрэбны — бо мясцовыя сходы не трапляюць пад закон аб масавых мерапрыемствах. Гэта мы і гаварылі на судзе, паказвалі закон аб мясцовых сходах. Але суддзя сцвярджаў, што калі ў Жлобіне 70 тысяч жыхароў, то мы павінны былі сабраць 7 тысяч подпісаў для правядзення Народнага сходу. У законе такога няма — 10% подпісаў можна сабраць ад дома, мікрараёна, і правесці сход. Ніякія нашы довады суд не ўзяў да ўвагі», — пракаментаваў Афанасьеў.
Паводле яго слоў, на Народным сходзе ў Жлобіне 8 кастрычніка прысутнічала не менш як сто чалавек. «Уладу зачапіла тое, што адным з пытанняў, якія хвалявалі грамадзян, была праблема шкодных выкідаў Беларускага металургічнага завода. Таму ўлады ўзбударажыліся і вырашылі пакараць Рыбчанку як арганізатара сходу», — дадаў актывіст.
Арышт Рыбчанка адбывае ў гомельскім ІЧУ. «Раней арышты нашы актывісты адбывалі ў