Кастусёў: «Да Новага года даляр вырасце да 12 000»
«Голад і холад могуць вывесці людзей на вуліцы», — мяркуе ён.
05.11.2011 / 17:24
«Лукашэнка цудоўна разумее — і прагназуе, што будзе абвал эканомікі. Ён цудоўна бачыць, што для ўлады надыходзяць кепскія часы. Але ён «да апошняга патрона», як сам заяўляў, будзе трымацца за ўладу», — так пракаментаваў загад Лукашэнкі міністру ўнутраных спраў «жорстка рэагаваць на любыя дзеянні» былы кандыдат на прэзідэнта Рыгор Кастусёў.
«Пачынаючы з новага года, сітуацыя ў эканоміцы рэзка абвострыцца. Да Новага года, па маіх падліках, долар вырасце да
Улада сама разумее, што давяла краіну да бездані, і Беларусь самастойна з гэтай ямы ўжо не выберацца.Улада нават не думае пра рэфармаванне эканомікі, а без рэформаў, без дапамогі звонку нас чакае бездань.
Што да любых метадаў, то яны ўжо прымяняюцца: даўно ідуць незаконныя арышты, людзей могуць пасадзіць, намаляваўшы любое абвінавачанне. Лукашэнка проста развязвае рукі сілавым структурам, каб тыя не баяліся адказнасці. Лукашэнка пацвярджае падрыхтоўку да непрадказальных падзеяў у беларускім грамадстве», — заявіў Рыгор Кастусёў.