У Мінску можа адкрыцца прадстаўніцтва кітайскага «Эксімбанка»
08.11.2011 / 09:41
Беларусь і Кітай абмяркоўваюць магчымасць адкрыцця ў Мінску прадстаўніцтва «Эксімбанка» — найбуйнейшага кітайскага банка. Пытанне абмяркоўвалася 7 лістапада ў Пекіне падчас сустрэчывіцэ-прэм ’ера Беларусі Анатоля Тозіка са старшынёй праўлення «Эксімбанка» Лі Жогу.
Як зазначыў Тозік, «Эксімбанк» даўно і плённа супрацоўнічае з Беларуссю, крэдытуючы многія сумесныя праекты, і гэта аказвае істотны ўплыў на дынаміку эканамічнага ўзаемадзеяння дзвюх краін.
«І ніхто з іх не расчараваны сваёй дзейнасцю ў нашай краіне», — сцвярджае ён.Віцэ-прэм ’ер таксама зазначыў, што ў Беларусі паспяхова працуюць каля 30 буйных кітайскіх кампаній.
Тозік дадаў, што крэдытнае і інвестыцыйнае супрацоўніцтва Беларусі і КНР ахоплівае розныя сферы. У ліку найбольш перспектыўных галінаў узаемадзеяння ён назваў станкабудаванне і машынабудаванне.
Удзельнікі сустрэчы таксама абмеркавалі перспектывы супрацоўніцтва ў сферы калійных угнаенняў.
Лі Жогу пацвердзіў зацікаўленасць у пашырэнні крэдытнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва і адкрыцці ў Мінску прадстаўніцтва «Эксімбанка», перадае БелТА.
Бакі ўзгаднілі ўмовы фінансавання праекта ў межах выдзеленага Беларусі ў верасні гэтага года ўрадам Кітая льготнага крэдыту ў 1 млрд. долараў ЗША. Крэдыт быў выдзелены ў верасні гэтага года падчас візіту ў Мінск старшыні Пастаяннага камітэта Усёкітайскага сходу народных прадстаўнікоў КНР У Банга.
Паводле слоў Тозіка,
беларускі бок мае намер накіраваць гэтыя грошы на рэалізацыю чатырох буйных інфраструктурных праектаў.«Мы вызначыліся па тых праектах, якія будуць фінансавацца ў межах гэтага крэдыту, і прапаноўваем накіраваць сродкі на стварэнне ў Беларусі нацыянальнай сістэмы спадарожнікавай сувязі, узвядзенне высакавольтных ліній для АЭС, будаўніцтва аўтамабільнай дарогі, мадэрнізацыю нацыянальнага аэрапорта Мінск», — сказаў
Ён таксама паведаміў аб гатоўнасці да падпісання пагаднення па крэдытаванні «Эксімбанкам»
Тозік падкрэсліў, што дзякуючы раней выдадзеным кітайскім ільготным крэдытам у Беларусі рэалізуюцца высокатэхналагічныя праекты. Напрыклад, сказаў ён, паспяхова завершаны праекты па стварэнні трэцяга аператара мабільнай сувязі і мадэрнізацыі Мінскай
Першы экспартны крэдыт у 234 млн. долараў «Эксімбанк» выдзеліў Беларусі ў 2006 годзе для фінансавання праекта ЗАТ «БеСТ».
У 2008–2009 гадах былі выдзелены крэдыты на 30 млн. долараў для мадэрнізацыі цэментнай галіны.
У 2010 годзе былі падпісаны крэдытныя пагадненні аб выдзяленні фінансавання па праектах пастаўкі грузавых электравозаў, электрыфікацыі чыгункі, рэканструкцыі ўчастка аўтамабільнай дарогі М5, будаўніцтва цэлюлознага і содавага заводаў.
Беларуская дэлегацыя на чале з Тозікам знаходзіцца з візітам у Пекіне 7–9 лістапада. Як паведаміў на мінулым тыдні