Таямніцы метадаў КДБ

Дадуць прэс-канферэнцыю юнакі, якіх спецслужбы ламалі толькі таму, што яны выступілі супраць Лукашэнкі.

08.11.2011 / 09:43

8 лістапада ў сталіцы Польшчы грамадзянская кампанія «Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку» і Беларускі дом у Варшаве правядуць сумесную прэс-канферэнцыю, на якой распавядуць пра факты вярбоўкі КДБ беларускіх грамадзянаў для агентурнай працы на тэрыторыі Польшчы, пра тое, што ад іх хацелі атрымаць спецслужбы Беларусі.

«Многія актывісты прайшлі праз фізічны і псіхалагічны ціск, яны падпісалі ўсё, што ад іх вымушалі, а потым з’ехалі з Беларусі, каб распавесці пра факты бязмежжа КДБ, — адзначыў прэс-сакратар «Рэвалюцыі праз сацыяльную сетку» Уладзімір Кумец.