Буяльскі спыняе працу з жаночай зборнай па баскетболе

08.11.2011 / 11:15

Анатоль Буяльскі заявіў, што не мае намеру працягваць кантракт з федэрацыяй і спыняе працу са зборнай Беларусі па баскетболе.

Нагадаем, пад ягоным кіраўніцтвам жаночая нацыянальная каманда ў 2007 годзе стала бронзавым прызёрам чэмпіянату Еўропы, заняла 6-е месца на Алімпіядзе ў Пекіне, а ў 2010 годзе ўвайшла ў чацвёрку лепшых каманд па выніках чэмпіянату свету.

«У мяне кантракт да канца гэтага года. І ўжо ў канцы лістапада павінна быць атэстацыя, на якую я не планую ісці», -- заявіў Буяльскі каналу «Беларусь 1».