Злодзеі залазілі праз вэнтыляцыю

У Мiнску затрымана злачынная група, за якой мiлiцыя ганялася з сакавiка мiнулага года. У кватэры злодзеi траплялi праз вентыляцыйныя шахты.

02.02.2007 / 10:16

У Мiнску затрымана злачынная група, за якой мiлiцыя ганялася з сакавiка мiнулага года. У кватэры злодзеi траплялi праз вентыляцыйныя шахты.

Аператыўнiкi затрымалi двух беспрацоўных, раней асуджаных мужчын адразу ж пасля таго, як яны абрабавалi чарговую кватэру. Зараз высвятляецца iх дачыненне да 64 кватэрных крадзяжоў, якiя адбылiся ў сталiцы за мiнулы год па такой жа схеме.