Мядзведзеў ініцыяваў адмену інстытута панятых

Іх мае замяніць відэаздымка працэсу вобшуку.

08.11.2011 / 14:33

Ініцыятыва прэзідэнта Расіі выклікала супярэчлівы рэзананс. У ЗША панятыя не ўжываюцца. Аднак многія непакояцца, што пры расійскім узроўні прававой культуры адсутнасць панятых прывядзе да росту злоўжыванняў. Панятыя страхуюць грамадзян ад таго, каб у часе ператрусу следчыя, напрыклад, нічога не падкінулі гаспадарам.

Сяргей Гезгала