«BelFilm» ў Віцебску — 14 лістапада

14.11.2011 / 12:49

Асацыяцыя «BelFilm» сёння, 14 лістапада, ладзіць дэманстрацыю сучаснай дакументалістыкі ў Віцебску.

Да паказу рыхтуюцца фільмы:

«Косава. Даліна» (рэж. Дэн Рыд).

«Крывавы след» (рэж. Рычард Пэры).

" З км да неба» (рэж. Вольга Дашук).

Па праглядзе плануецца дыскусія аб сучаснай дакумэнталістыцы.

Імпрэза адбудзецца па адрасе: Замкавая 4, офіс 29 у 17.30.

Тэлефон для даведак: 8029-712-11-11 Віталь Броўка.

nn.by