Беларускі нумар украінскай «Сучасністі»

Мілінкевіч, Булгакаў, Сіліцкі, Дубавец, Глёбус і Бахарэвіч па-ўкраінску.

02.02.2007 / 19:30

№8’2006 штомесячнага часопісу незалежнай украінскай думкі цалкам складаецца з артыкулаў і твораў на беларускую праблематыку.

У разьдзеле «Літаратура» друкуюцца творы Славаміра Адамовіча, Адама Глёбуса, Альгерда Бахарэвіча, Андрэя Дынька і Ўладзімера Караткевіча.

«Грамадзкае жыцьцё» — гутарка з Аляксандрам Мілінкевічам, артыкулы Валера Булгакава, Віталя Сіліцкага, Сяргея Дубаўца.

У разьдзеле «Філязофія» друкуюцца Валянцін Акудовіч і Алесь Анціпенка.

Вось толькі набыць яго можна выключна ў Кіеве. У Беларусі ён не прадаецца, а інтэрнэт-старонкі ня мае.