Астаповіч патрабуе грамадскіх слуханняў па аднаўленні Мінскага замчышча

Старшыня Таварыства аховы помнікаў звярнуўся да гарадскіх уладаў.

15.11.2011 / 10:26

Грамадскае акб’яднанне «Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры» неаднаразова звярталася ў Мінгарвыканкам з прапановай вынасу на грамадскае абмеркаванне праекту, распрацаванага калектывам КУП «Мінскпраект» «Мінскае замчышча. Паўднёва-ўсходняя частка. Нацыянальный гісторыка-археалагічны цэнтр». На запыты ГА БДТАПГК Мінгарвыканкам даваў адмоўныя адказы, гаворыцца ў звароце старшыні таварыства на імя Мікалая Ладуцькі.

Нежаданне праводзіць грамадскае абмеркаванне Таварыства аховы помнікаў расцэньвае, як спробу гарадской адміністрацыі рэалізаваць праект, адным з аўтараў якога з’яўляўся былы галоўны архітэктар г. Мінска В.Д. Нікіцін, і які распрацаваны і ўзгоднены з прыкметамі парушэнняў шматлікіх палажэнняў нарматыўна-прававых і метадычных дакументаў, мае прыкметы парушэння арт. 1, 3, 17, 20, 21 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб барацьбе з карупцыяй».

Старшыня таварыства Антон Астаповіч у чарговы раз патрабуе правесці грамадскае абмеркаванне праекта ў адпаведнасці з заканадаўствам.

СП